§ 5. Візуальнае асяроддзе распрацоўкі праграм

5.1. Структура праекта

Пры стварэнні аконнага дадатку працуюць з праектам, які складаецца з некалькіх файлаў. У розных асяроддзях праграмiравання праект можа складацца з рознай колькасці файлаў. Абавязковымі файламі з'яўляюцца наступныя:

  • файл праграмнага модуля (1), які змяшчае апісанне функцый-апрацоўшчыкаў для аб'ектаў, размешчаных на форме;
  • файл формы (2), які змяшчае апісанне знешняга выгляду акна дадатку;
  • загалоўкавы файл (3), які змяшчае апісанне класа формы;
  • файл праекта (4), які дазваляе звязаць структурныя элементы праекта паміж сабой.

 (Разглядзіце прыклад 5.1)

Для стварэння праекта трэба выканаць каманды File New ˃ Windows VCL Applications — C++Builder (прыклад 5.2).

Пасля стварэння праекта неабходна захаваць файлы праекта (прыклад 5.3).

Файлы аднаго праекта звычайна захоўваюцца ўнутры асобнай папкі. Пры кампіляцыі дадатку ствараецца папка Win32 (Win64), у якой будзе захаваны файл з пашырэннем exe і імем, супадальным з імем праекта. Гэты файл запусціць дадатак без загрузкі асяроддзя праграмiравання. Астатнія файлы, якія ствараюцца ў гэтай папцы, неабходныя толькі для адладкі дадатку і могуць быць выдаленыя, калі праца над дадаткам скончана. (Як скампіляваць дадатак, каб яго можна было запусціць на камп'ютары, на якім не ўстаноўлена асяроддзе праграмiравання С++Builder, гл. у Дадатку.)

Для запуску дадатку можна выкарыстоўваць кнопкі   на панэлі хуткага доступу або клавішу F9.

Некаторыя карысныя настройкі асяроддзя апісаны ў Дадатку.

Прыклад 5.1. Файлы праекта:

Прыклад 5.2. Стварэнне праекта ў C++Builder:

 

Прыклад 5.3. Захаванне файлаў і выкананне праекта:

  1. Стварыць папку з імем Primer.
  2. Захаваць праект: File  Save Project As…
  3. Першым захоўваецца праграмны модуль (імя па змоўчанні — Unit1.cpp). Разам з гэтым файлам ствараюцца файлы Unit1.dfm і Unit1.h, імёны якіх супадаюць з імем файла праграмнага модуля і адрозніваюцца пашырэннямі.
  4. Далей захоўваецца загалоўкавы файл праекта імя па змоўчанні — Project1PCH1.h.
  5. Затым захоўваецца файл праекта (імя па змоўчанні — Project1.cbproj). У прыкладзе 5.1 гэтае імя заменена на primer.cbproj. Пры змене імя праекта аўтаматычна змяняецца і імя загалоўкавага файла праекта.
  6. Запусціць праект на выкананне.
Выгляд акна дадатку:

Каманды для кампіляцыі файлаў праекта знаходзяцца ў меню Project: