Дадатак да главы 4

Параметры ўласцівасці Options кампанента StringGrid

Усе ніжэй прадстаўленыя ўласцівасці маюць лагічны тып і прымаюць значэнні true або false.

Уласцівасць

Апісанне

goFixedVertLine

Вертыкальныя раздзяляльныя лініі паміж «фіксаванымі» ячэйкамі

goFixedHorzLine

Гарызантальныя раздзяляльныя лініі паміж «фіксаванымі» ячэйкамі

goVertLine

Вертыкальныя раздзяляльныя лініі паміж усімі ячэйкамі

goHorzLine

Гарызантальныя раздзяляльныя лініі паміж усімі ячэйкамі

goRangeSelect

Уключэнне рэжыму вылучэння дыяпазону ячэек табліцы

goDrawFocusSelected

Дае магчымасць зафарбоўвання ячэйкі з фокусам

goRowSizing

Дае магчымасць змяняць вышыню радкоў з дапамогай мышы

goColSizing

Дае магчымасць змяняць шырыню слупкоў з дапамогай мышы

goRowMoving

Дае магчымасць перамяшчаць радок з дапамогай мышы

goColMoving

Дазваляе перамяшчаць слупок з дапамогай мышы

goEditing

Кіруе рэжымам рэдагавання змесціва ячэйкі

goTabs

Кіруе рэжымам пераходу табуляцыяй: пры true фокус будзе перамяшчацца на наступную ячэйку, пры false — на наступны кампанент

goRowSelect

Дае магчымасць вылучаць увесь радок з «факусаванай» ячэйкай

goAlwaysShowEditor

Калі true змесціва ячэйкі пры фокусе адразу будзе даступна рэдагаванню, а пры false — спачатку трэба пстрыкнуць па ячэйцы мышкай

goThumbTracking

Мышкай будзе выклікацца неадкладнае перамяшчэнне ячэек, а пры false — ячэйкі будуць перамяшчацца толькі пры адпушчэнні скрола