Дадатак да главы 4

Параметры функцыі FormatDateTime

Функцыя FormatDateTime дазваляе здзяйсняць рознае фармаціраванне пры вывадзе даты і часу. Дата і час пераўтворацца ў радок. Фармаціраванне радка вызначаецца першым параметрам функцыі, які задае фармат (Formatting). Радок, якія фармаціруецца, можа ўключаць у сябе як звычайныя сімвалы (якія перадаюцца нязменнымі ў радку выніку) і сімвалы фармаціравання даных. Другім параметрам можа быць: Data(), Time(), Now().

Сімвалы фармаціравання даты

Дзеянне

y

Год з 2 апошніх лічбаў

yy

Год з 2 апошніх лічбаў

yyyy

Год з 4 лічбаў

m

Нумар месяца без 0

mm

Нумар месяца як 2 лічбы

mmm

Месяц, выкарыстоўваючы ShortDayNames (Студз)

mmmm

Месяц, выкарыстоўваючы LongDayNames (Студзень)

d

Лік без 0

dd

Лік як 2 лічбы

ddd

Лік, выкарыстоўваючы ShortDayNames (Нядз)

dddd

Лік, выкарыстоўваючы LongDayNames (Нядзеля)

ddddd

Лік у ShortDateFormat

dddddd

Лік у LongDateFormat

Пример: вызов функции FormatDateTime("ddd, ddddd", Date()) выведет дату в таком виде: «Пн, 19.04.2021».

Сімвалы фармаціравання часу

Дзеянне

h

Гадзіна без 0

hh

Гадзіна як 2 лічбы

n

Хвіліны без 0

nn

Хвіліны як 2 лічбы

s

Секунды без 0

ss

Секунды як 2 лічбы

z

Мілісекунды без 0

zzz

Мілісекунды як 2 лічбы

t

Выкарыстоўваючы ShortTimeFormat

tt

Выкарыстоўваючы LongTimeFormat

Прыклад: выклік функцыі FormatDateTime ("hh:nn:ss", Time()) выведзе час у такім выглядзе: «21:47: 03». Гэты выклік эквівалентны выкліку FormatDateTime("tt", Time()).

Сімвалы фармаціравання даты і часу

Дзеянне

c

Выкарыстоўваючы ShortDateFormat + LongTimeFormat

am/pm

Выкарыстоўваецца пасля h: выдае 12 гадзін + am/pm

a/p

Выкарыстоўваецца пасля h: выдае 12 гадзін + a/p

ampm

Як a/p, але выводзяцца толькі лікавыя значэнні (літары a/p не дапісваюцца)

Прыклад: выклік функцыі FormatDateTime("с", Now()) выведзе дату і час у такім выглядзе: «19.04.2021 21:56:33», выклік функцыі FormatDateTime ("dddd, hh:mm am/pm", Now ()) выведзе дату і час у такім выглядзе: «панядзелак, 10:08 pm».