Дадатак да главы 2 Асноўныя інструменты і рэжымы 3D-рэдактара Google SketchUp 8

Інструменты пераўтварэння

Інструмент   Выделение пстрычкай або працяжкай мышы дазваляе вылучыць мадэль або яе элемент для наступнага пераўтварэння.

Пстрычка дазваляе вылучыць у мадэлі пункт, лінію, плоскасць грані.

Выдзеленыя грані мадэлі атрымліваюць сіні пунктавы ўзор, а выдзеленыя лініі — сіні колер.

Інструмент працяжкай мышы дазваляе вылучыць некалькі фрагментаў мадэлі, нават не звязаных паміж сабой. Працяжка мышы будуе на экране дапаможны прамавугольнік, у які павінны патрапіць цалкам толькі патрабаваныя для вылучэння фрагменты мадэлі.

Інструмент   Тяни/Толкай дазваляе ў дзве пстрычкі выцягваць і ўціскаць мяжы аб'ектаў для дадання або памяншэння аб'ёму 3D-мадэляў.

Першай пстрычкай грань вылучаюць, паказальнік зрушваюць і тым самым цягнуць грань. Другой пстрычкай змены фіксуюць.

Калі трэба ўвесці дакладны памер зруху, то пасля першай пстрычкі ўводзяць велічыню зруху з клавіятуры і націскаюць клавішу Enter.

Калі зыходную грань таксама трэба пакінуць на месцы, то перад зрухам клавішай Ctrl уключаюць рэжым нарошчвання (каля паказальніка з'яўляецца знак «плюс»). Рэжым нарошчвання выключаецца той жа клавішай.

Інструмент   Переместить дазваляе ў дзве пстрычкі дэфармаваць, перамяшчаць і капіраваць аб'екты ў галіне малявання.

Для змены формы аб'екта пстрыкаюць па яго пункту, лініі або грані. Ссоўваюць паказальнік мышы і пстрыкаюць другі раз.

Для перамяшчэння аб'екта яго вылучаюць інструментам   Выделение, пстрыкаюць па любой мяжы мадэлі, уздоўж якой варта зрушыць аб'ект (гэта не абавязкова грань аб'екта). Затым перамяшчаюць паказальнік мышы па выбранай грані (аб'ект рухаецца за паказальнікам) і другой пстрычкай фіксуюць новае становішча аб'екта.

Для капіравання аб'екта яго таксама вылучаюць, клавішай Ctrl уключаюць рэжым капіравання (каля паказальніка з'яўляецца знак «плюс»). Затым пстрыкаюць па любой мяжы мадэлі, уздоўж якой трэба зрушыць аб'ект (гэта не абавязкова грань аб'екта). Затым перамяшчаюць паказальнік мышы па выбранай грані (за паказальнікам рухаецца копія аб'екта) і другой пстрычкай фіксуюць становішча копіі аб'екта. Пасля першай пстрычкі можна злёгку зрушыць паказальнік і ўвесці з клавіятуры дакладную велічыню зрушэння і націснуць клавішу Enter.

Інструмент Ведение дазваляе ствараць круглявыя аб'екты вядзеннем некаторай плоскай фігуры ўздоўж зададзенага контуру-траекторыі. Выклікаецца камандай меню Инструменты ® Ведение.

Плоская фігура можа мець любую форму. Контур-траекторыя можа быць мяжой некаторай грані мадэлі, што неабавязкова. Камеру размяшчаюць так, каб былі бачныя плоская фігура і ўвесь контур-траекторыя. Пасля выбару інструмента пстрычкай па фігуры яе вылучаюць, затым падводзяць паказальнік мышы да пачатковага пункта контуру-траекторыі і акуратна праводзяць паказальнік па ўсёй траекторыі да канчатковага пункта. Фігура перамяшчаецца ў іншае становішча, а межы гэтай фігуры, ідучы за паказальнікам мышы, ствараюць новыя паверхні мадэлі.