Дадатак да главы 2 Асноўныя інструменты і рэжымы 3D-рэдактара Google SketchUp 8

Рэжымы кіравання камерай

Рэжым "Орбита"  кручэнні камеры вакол цэнтра вобласці малявання ўключаецца кнопкай   Орбита. Гэты рэжым таксама можна ўключыць у любым іншым рэжыме, калі націснуць і ўтрымліваць кольца мышы.

Рэжым "Панорама" — перамяшчэнні камеры вертыкальна або гарызантальна ўключаецца кнопкай   Панорама. Гэты рэжым таксама можна ўключыць у любым іншым рэжыме, калі націснуць і ўтрымліваць кольца мышы і клавішу Shift.

Рэжым "Масштаб"  набліжэнні камеры да мадэлі або выдаленні камеры ад яе ўключаецца кнопкай   Масштаб. Гэты рэжым таксама можна выкарыстоўваць у любым іншым рэжыме, калі круціць кольца мышы. Пры гэтым застаецца нерухомым пункт экрана, у якім знаходзіцца паказальнік мышы.

Кнопка   В размер окна пстрычкай мышы імгненна ўстанаўлівае камеру так, што мадэль цалкам запаўняе экран.