§ 16. Мадэляванне руху цела ў паветры

16.5. Стварэнне камп'ютарнай разліковай мадэлі (этап 3в)

Зыходныя даныя і пачатак разліковай табліцы камп'ютарнай мадэлі размесцім па схеме прыкладу 16.10.

Запаўняем першы радок разліковай табліцы. Спачатку пачатковыя значэнні часу і праекцый вектара скорасці.

A13:  0     

B13:  =A3*COS(A4*ПИ()/180)

C13:  =A3*SIN(A4*ПИ()/180)

Далей формула разліку пераменнага каэфіцыента супраціўлення асяроддзя K(t0) і пачатковыя значэнні каардынатаў каменя.

D13:  =(4,5*$A$9/$A$6+0,15*$A$8* 

КОРЕНЬ(B13^2+C13^2))/($A$7*$A$6)

E13: 0          F13: 0

Наступны радок разліковай табліцы з'яўляецца асноўным.

A14:  =A13+$A$5

B14:  =ЕСЛИ(F13<0;0;(1–D13*$A$5)*B13)

C14:  =($A$8/$A$7–1)*9,81*$A$5+Ä

(1–D13*$A$5)*C13

У ячэйку D14 формула капіруецца з ячэйцы D13.

E14:  =E13+ЕСЛИ($B14=0;0;B13*$A$5)

У ячэйку F14 формула капіруецца з ячэйкi E14.  Функцыя ЕСЛИ() у формулах забяспечвае завяршэнне траекторыі, калі цела апускаецца ніжэй узроўня зямлі.

Далей формуламі дыяпазону A14:F14 запаўняюцца ўніз ячэйкі электроннай табліцы да радка 70 ўключна.

Для візуальнай ацэнкі варта пабудаваць траекторыю палёту каменя (прыклад 16.11).

Прыклад 16.10. Схема размяшчэння зыходных даных і разліковай табліцы мадэлі руху цела ў паветры ў электронных табліцах.

У ячэйцы E7 паказаны матэрыял цела. Для карэктнасці адлюстравання ліку ў ячэйцы A9 трэба змяніць яе фармат на колькасны і павялічыць лік паказу дзесятковых знакаў. Магчыма, спатрэбіцца павялічыць і шырыню слупка A.

Гэта камп'ютарная мадэль з'яўляецца базавай для пабудовы мадэляў руху цела з іншага матэрыялу (пенапласт, жалеза, дрэва) і ў іншым асяроддзі (у паветры, без паветра, у вадзе).

Прыклад 16.11. Траекторыю руху цела (палёту каменя) у паветры пабудуем на дыяграме. Для пабудовы дыяграмы ў разліковай табліцы вылучаем дыяпазон E13:F70 і ўстаўляем дыяграму Точечная ( Точечная с гладкими кривыми).

На лісце электроннай табліцы з'яўляецца дыяграма, у якой назву па змаўчанні трэба памяняць на назву «Траекторыя палёту каменя ў паветры».