§ 14. Мадэляванне ў эканамічных задачах

Практыкаваннi

 

1. Паўтарыце на камп'ютары пабудову камп'ютарнай разліковай мадэлі для задачы1 аптымальнага планавання вытворчасці і пошук рашэння задачы.

2. На лісце электроннай табліцы з камп'ютарнай мадэллю, пабудаванай у практыкаванні 1, пабудуйце табліцу з наступнымі слупкамі:

Задаўшы колькасць месцаў захоўвання 20, знайдзіце рашэнне задачы і запішыце ў першы радок табліцы значэннi знойдзеных планавых паказчыкаў і аб'ёму вытворчасці ў грашовым выражэнні. Аналагічна запоўніце астатнія радкі табліцы для ліку месцаў захоўвання ад 21 да 30. Як звязана колькасць месцаў захоўвання ў халадзільніку з аб'ёмам вытворчасці ў грашовым выразе? Ці мае сэнс мець у халадзільніку больш 26 месцаў захоўвання?

3. Вырашыце наступную задачу. Цэх мэблевай фабрыкі выпускае дзіцячыя мэблевыя наборы «Буслiк» i «Гном». Для кожнага набору «Буслік» патрабуецца 0,2 ч машыннага часу і 3,5 м2 мэблевага шчыта, а для кожнага набору «Гном» патрабуецца 0,5 ч машыннага часу і 4 м2 мэблевага шчыта. У тыдзень можна выкарыстоўваць не больш за 150 ч машыннага часу і не больш за 1600 м2 мэблевых шчытоў. Набор «Буслік» прадаецца па цане 130 р., а набор «Гном»  па цане 200 р. Колькі набораў кожнага віду варта выпускаць у тыдзень для дасягнення максімальнага аб'ёму вытворчасці ў грашовым выражэнні? Адказ: 210; 216.

4. Паўтарыце на камп'ютары разгледжаныя ў п. 13.5 пабудову камп'ютарнай разліковай мадэлі ў задачы аптымальнага планавання часу вытворчасці і пошук рашэння задачы.

5. Вырашыце наступную задачу. Цэх мэблевай фабрыкі выпускае дзіцячыя мэблевыя наборы «Буслiк» i «Гном». Для кожнага набору «Буслік» патрабуецца 0,2 ч машыннага часу і 3,5 м2 мэблевага шчыта, а для кожнага набору «Гном» патрабуецца 0,5 ч машыннага часу і 4 м2 мэблевага шчыта. У тыдзень можна выкарыстоўваць не больш за 1600 м2 мэблевых шчытоў. Набор «Буслік» прадаецца па цане 130 р. , а набор «Гном»  па цане 200 р. Колькі набораў кожнага віду варта выпускаць у тыдзень, каб аб'ём вытворчасці ў грашовым выражэнні быў не ніжэй 60 000 р., а выкарыстанне машыннага часу было мінімальным? Адказ: 442; 13.