§ 14. Мадэляванне ў эканамічных задачах

14.4. Праца з надбудовай «Поиск решения»

Надбудова Поиск решения выклікаецца на ўкладцы Данные  ў групе Анализ iнструментам Поиск решения. З'явіцца дыялогавае акно Параметры поиска решения (прыклад 14.10).

У полі першага радка варта ўвесці спасылку на ячэйку са значэннем мэтавай функцыі. Калі там ёсць даныя, то іх выдаляем і пстрыкаем па ячэйцы A14. У радку До: павінен быць абраны крытэрый Максимум.

У поле ўводу Изменяя ячейки переменные: уводзім дыяпазон B11:C11, вылучаючы яго ў табліцы працяжкай мышы.

Далей трэба ўвесці абмежаванні задачы ў вялікае поле В соответствии с ограниче­ниями: (прыклад 14.11).

Пад полем для абмежаванняў ставім галачку выбару ўмовы Сделать переменные без ограничений неотрицательными.

У полi Выберите метод решения: неабходна выбраць Поиск решения задач лин. симплекс методом.

Калі параметры пошуку ўведзеныя, трэба пстрыкнуць па кнопцы Найти решение  ў ніжняй частцы дыялогавага акна. Разлік праводзіцца практычна імгненна. У раздзеле Результаты модели з'яўляюцца шуканыя значэннi планавых паказчыкаў. Таксама з'яўляецца акно Результаты поиска решения, у якім прапануюцца спосабы захавання даных на аркушы кнігі Excel.

Засталося праверыць адэкватнасць мадэлі на кантрольных даных (прыклад 14.12).

Прыклад 14.10. Верхняя частка дыялогавага акна Параметры поиска решения:

Прыклад 14.11. Справа ад поля В соответствии с ограничениями: націскаем кнопку Добавить. З'яўляецца акно для ўводу абмежаванняў.

Пстрыкаем у левым полі, потым па ячэйцы A12 табліцы, у сярэднім акне пакідаем знак няроўнасці, пстрыкаем па правым полі, затым па ячэйцы A6. У завяршэннi пстрыкаем па кнопцы OK.

Аналагічна ўводзім другое абмежаванне са спасылкай на ячэйку A13 і абмежаваннем у ячэйцы A7.

Каб значэннi ячэек дыяпазону B11:C11 сталі цэлымі лікамі, варта ў дыялогавым акне Добавление ограничений злева ўвесці дыяпазон, а цэнтральным поле выбраць пазначэнне «цел». 

Прыклад 14.12. Кантрольныя даныя для праверкі адэкватнасці мадэлі па зыходных даных задачы п. 14.2 уключаюць:

 * планавыя паказчыкі (20 тортаў «Ласунак» и 5 тортаў «Мядовы»);

 * час вытворчасці 8 ч;

 * аб'ём вытворчасці 315 р.