§ 13. 3D-мадэляванне інтэр'ераў. Мадэлі прадметнага напаўнення

Практыкаванні

 

1. Паўтарыце на камп'ютары разгледжаную ў параграфе пабудову мадэлі камп'ютарнага стала.

2. Паўтарыце на камп'ютары разгледжаную ў параграфе пабудову мадэляў устройств камп'ютара.

3. Паўтарыце на камп'ютары разгледжаную ў параграфе пабудову працоўнага месца вучня ў камп'ютарным класе.

4. У рэдактару Google SketchUp 8 ёсць сховішча ўбудаваных мадэляў, якія называюцца кампанентамі. Мадэль-кампанент можна ўставіць у вобласць малявання як любую мадэль са знешняга файла тыпу SKP. Для гэтага камандай меню Окно Компоненты выклікаецца дыялогавае акно Компоненты, у якім пстрычкай выбіраецца мадэль-кампанент. У выніку мадэль замацоўваецца за паказальнік мышы як імпартаваная.

Загрузіце з сайта Нацыянальнага адукацыйнага партала папку з мадэлямі вучэбнай мэблі і змесціце іх у сховішча кампанентаў рэдактара.

5. Устаўце ў мадэль працоўнага месца вучня загружаны кампанент Компьютерное кресло. Стварыце мадэль працоўнага месца вучня з камп'ютарным крэслам.

6. Пабудуйце мадэль настаўніцкага стала, які выкарыстоўваецца ў вашым камп'ютарным класе, загадзя правёўшы вымярэннi пры дапамозе рулеткі.

7. Пабудуйце мадэль прынтэра, які выкарыстоўваецца ў вашым камп'ютарным класе.

8. Збярыце мадэль інтэр'еру камп'ютарнага класа, у якім вы займаецеся, выкарыстоўваючы пабудаваную мадэль будаўнічай абалонкі, мадэлі і кампаненты мэблі і абсталявання.

Калі магутнасці камп'ютара не хапае для размяшчэння ўсіх дэталяў інтэр'еру камп'ютарнага класа ў будаўнічай абалонцы, працоўныя месцы вучняў у класе можна адзначыць прамавугольнікамі на падлозе.