§ 13. 3D-мадэляванне інтэр'ераў. Мадэлі прадметнага напаўнення

13.5. Мадэль камп'ютарнай мышы. Інструмент Введение

Самае невялікае устройства камп'ютара мае круглявыя формы, таму для яго пабудовы выкарыстоўваем інструмент Ведение.

Будзем лічыць, што заснаванне мышы ўпішацца ў прамавугольнік памерам 10×6 см, і яе вышыня ў вышэйшым пункце складае 3,5 см.

Спачатку створым загатоўку заснавання мышы ў форме квадрата 6×6 см з прыбудаванай злева дугой (прыклад 13.16). Аналагічная дуга справа будзе пабудавана аўтаматычна

Цяпер інструментам Тяни/Толкай квадрат загатоўкі ў рэжыме нарошчвання (ўключаецца клавішай Ctrl) падымаем на 3 см.

На бліжняй мяжы аб'емнай фігуры з дапамогай разметачнай лініі будуем бакавы контур мадэлі мышы (прыклад 13.17). Разметачную лінію выдаляем.

Верхнюю частку аб'ёмнай загатоўкі над контурам выдаляем інструментам  Тяни/Толкай. Дастаткова з гэтым інструментам злегку ўціснуць верхнюю частку бакавой грані, увесці з клавіятуры «6» і націснуць клавішу Enter.

Цяпер інструментам Ведение трэба левы дугавы сегмент, які выступае, правесці па бліжнiм бакавым контуры мышы, вылучаным чырвоным колерам у прыкладзе 13.18.

Для гэтага выбiраем інструмент (каманда меню Инструменты Ведение), пстрыкаем па дугавым сегменце, які выступае, і падводзім паказальнік мышы да левага пачатковага пункту контуру-траекторыі. Затым акуратна без націску кнопак вядзем гэты паказальнік па контуры да яго канчатковага пункту. Завяршаецца аперацыя пстрычкай мышы (прыклад 13.19).

Заліваем чорным колерам мяжы і паверхні мышы, вылучаем яе цалкам і ствараем групу (прыклад 13.20).

Выдаліўшы фігуру чалавека, захоўваем мадэлі ўстройств камп'ютара ў файле Компьютер.skp.

Прыклад 13.16. На малюнку прадстаўлена загатоўка заснавання мышы: квадрат плюс дуга злева.

З інструментам  Дуга першымі двума пстрычкамі мышы ўстанаўліваем канцы дугі ў вуглавых пунктах квадрата. Потым паказальнік мышы зрушваем налева, з клавіятуры ўводзім лік 2 і націскаем клавішу Enter.

Прыклад 13.17. Бакавы контур мадэлі мышы на мяжы аб'ёмнай загатоўкі.

Прыклад 13.18. Траекторыя інструмента Ведение на малюнку выдзелена чырвоным колерам.

Прыклад 13.19. Вынік пабудовы камп'ютарнай мышы:

Любая недакладнасць у вядзенні паказальніка мышы ўздоўж чырвонай траекторыі можа сказіць вынік. Тады клавішай Esc пабудову адмяняюць і пачынаюць яго зноў.

Прыклад 13.20. Вынік стварэння групы з камп'ютарнай мышшу: