§ 13. 3D-мадэляванне інтэр'ераў. Мадэлі прадметнага напаўнення

13.2. Групы аб'ектаў

У 3D-рэдактару Google SketchUp некалькі аб'ектаў мадэлі можна аб'яднаць у групу. З групай працуюць як з адзіным аб'ектам. Аб'екты, якія ўваходзяць у групу, паасобку змяніць або перамясціць немагчыма.

Аб'яднаем у групу ўсе дэталі мадэлі камп'ютарнага стала. Для гэтага стол трэба вылучыць цалкам пры дапамозе інструмента   Выбрать. У нас стол выдзелены пасля залівання тэкстурай. Калі вылучэнне знята, то яго неабходна вылучыць зноў. Далей пстрыкаем па вылучэннi правай кнопкай мышы і ў кантэкстным меню выбіраем пункт Создать группу (прыклад 13.6).

З інструментам  Выбрать адной пстрычкай група вылучаецца як адзіны аб'ект. З фрагментамі групы таксама можна працаваць (прыклад 13.7).

Каб адмяніць аб'яднанне ў групу, пстрыкаюць правай кнопкай мышы па групе і ў кантэкстным меню выбіраюць пункт Разъединить. Каб выдаліць групу, пстрыкаюць правай кнопкай мышы па групе і ў кантэкстным меню выбіраюць пункт Удалить.

А вось інструмент   Переместить дазваляе не толькі перамяшчаць і капіраваць групу, але і круціць яе вакол любой з трох зададзеных восяў (прыклад 13.8).

Каб пазбегнуць нечаканасцей, пасля любога выкарыстання інструмента  Переместить варта націскаць клавішу Esc, каб зняць вылучэнне з групы або фрагмента мадэлі. Адмена апошніх змяненняў мадэлі магчыма камбінацыяй  клавіш Ctrl+z.

Мадэль стала перамяшчаем бліжэй да пачатку каардынатаў у акне і захоўваем у файле Компьютерный стол.skp

Прыклад 13.6. Група пры стварэнні адразу апраўляецца знешняй акантоўкай з рэбраў сіняга колеру.

Прыклад 13.7. Каб змяніць групу і яе фрагменты, па групе пстрыкаюць правай кнопкай мышы і ў кантэкстным меню выбіраюць пункт Изменить группу. Рэдактар пераходзіць у рэжым змены групы.

Выхад з гэтага рэжыму камандай меню Правка → Закрыть группу/ком­понент.

Прыклад 13.8. Калі выбраць інструмент  Переместить, то пераклад паказальніка мышы на групу адразу вылучае яе, а на мяжы знешняй абалонкі пад паказальнікам з'яўляюцца чатыры чырвоных крыжа, якія адказваюць за кручэнне групы.

Калі паказальнік мышы змясціць на любы чырвоны крыж, то з'яўляецца яшчэ і чырвоны транспарцір.

Змесцім паказальнік мышы на чырвоны крыж і працяжкай мышы па крузе перавернем стол на 180°.

Да захавання мадэлі ў файле варта фігуру чалавека ў акне вылучыць пстрычкай з інструментам  Выбрать і выдаліць націскам клавішы Delete (Del).