§ 12. 3D-мадэляванне інтэр'ераў. Мадэль будаўнічай абалонкі

Практыкаваннi

 

1. Паўтарыце на камп'ютары разгледжаную ў параграфе пабудову мадэлі будаўнічай абалонкі інтэр'еру камп'ютарнага класа. Падніміце блізкую сцяну на 50 см. Дадайце празрыстыя дзверы ў праёме на блізкай сцяне. Файл з пабудаванай мадэллю захавайце.

2. Пабудуйце мадэль будаўнічай абалонкі інтэр'еру школьнага камп'ютарнага класа, у якім вы займаецеся, загадзя правёўшы вымярэннi пры дапамозе рулеткі.

3. Пабудуйце мадэль будаўнічай абалонкі інтэр'еру школьнага спартыўнага зала, загадзя правёўшы вымярэннi пры дапамозе рулеткі.