§ 12. 3D-мадэляванне інтэр'ераў. Мадэль будаўнічай абалонкі

12.1. Асноўныя паняцці

Інтэр'ер (ад французскага «in-térieur» — унутраны) — прадметнае і мастацкае афармленне ўнутранай прасторы будынка.

Праектаванне інтэр'ераў ўжо даволi даўно праводзіцца выключна камп'ютарнымі метадамі з дапамогай 3D-рэдактараў (прыклад 12.1).

Інтэр'ер складаецца з двух састаўляючых:

  • будаўнічая абалонка (падлога, сцены, столь) і яе афармленне;
  • прадметнае напаўненне.

Прадметнае напаўненне ўключае мэблю, абсталяванне і аксесуары (прыклад 12.2).

3D-рэдактар Google SketchUp 8 дазваляе праектаваць не толькі будынкі, але і інтэр'еры. Апісанне асноўных інструментаў і рэжымаў рэдактара прыведзена ў Дадатку да главы 2.

Каб вывучыць тэхніку стварэння інтэр'ераў у 3D-рэдактару Google SketchUp 8, пабудуем 3D-мадэль існуючага інтэр'еру — інтэр'еру школьнага камп'ютарнага класа.

Прыклад 12.1. Прыклад праекта інтэр'еру, распрацаванага з дапамогай 3D-рэдактара.

Прыклад 12.2. Пад абсталяваннем у інтэр'еры разумеюцца асвятляльныя прыборы (люстры, таршэры, бра, выключальнікі да іх), ацяпляльныя прыборы (батарэі ацяплення, абагравальнікі, печы, каміны), кухоннае і сантэхнічнае абсталяванне (пліты, духоўкі, печы ЗВЧ, выцяжкі, кухонныя мыйкі і змяшальнікі для іх, ванны, душавыя кабіны).

У камп'ютарным класе найпершым абсталяваннем з'яўляюцца вядома камп'ютары.

Аксесуары — гэта неабавязковыя рэчы, якія робяць інтэр'ер прыгожым і зручным (карціны, прынты, фатаграфіі, вазы, кветкі і г.д.).