§ 11. Мадэль «драпежнік-ахвяра»

11.4. Даданне ў мадэль і налада палос пракруткі

Элемент кiравання Полоса прокрутки дазваляе пстрычкамі мышы па яго элементах мяняць значэнне звязанай з ім ячэйкі. Гэтым элементам зручна карыстацца, каб хутка задаваць у мадэлі новыя значэнні пачатковай колькасці або параметру.

Уставім элемент кіравання Полоса прокрутки ў кожную ячэйку дыяпазонаў B4:B7 і I4:I6 па схеме мадэлі ў прыкладзе 11.9.

Для ўстаўкі элемента на ўкладцы Разработчик у групе Элементы управления выбіраюць інструмент Вставить, а на яго панэлі выбіраюць элемент кіравання формы Полоса прокрутки (гл. прыклад 11.9).

Устаўка элемента кіравання Полоса прокрутки праводзіцца па аналогіі з устаўкай элемента кіравання Флажок у мадэль дынамікі колькасці папуляцый (гл. п. 10.7).

Кожную Полосу прокрутки варта наладзіць. Каб наладзіць Полосу прокрутки, па ёй пстрыкаюць правай клавішай мышы, выклікаюць кантэкстнае меню і ў ім выбіраюць пункт Формат объекта … З'яўляецца дыялогавае акно Формат элемента управления, у якім трэба адкрыць ўкладку Элемент управления з некалькімі палямі для запаўнення (прыклад 11.10).

Наладзім Полосу прокрутки на ячэйцы B4. У поле Текущее значение ўносім пачатковае значэнне з ячэйкі A4 на схеме прыклада 11.5. Астатнія поля запаўняем данымі першага радка табліцы прыклада 11.11.

Аналагічна наладжваем Полосу прокрутки ў ячэйцы I4.

Таксама наладжваем астатнія Полосы прокрутки, але Текущее значение не задаем і заўважаем, што палосы звязваюцца з ячэйкамі радку 8 электроннай табліцы, удалечыні ад пачатковых значэнняў на схеме мадэлі. Гэта зроблена наўмысна (прыклад 11.12).

Прыклад 11.9. Верхні элемент кіравання формы Полоса прокрутки на панэлі інструмента Вставить.

Прыклад 11.10. Дыялогавае акно Формат элемента управления:

Прыклад 11.11. Табліца даных для налады Полос прокрутки:

Поле Связь с ячейкой паказвае ячэйку, у якую Полоса прокрутки выдае сваё значэнне. Пстрычкамі мышы па элементах Полосы прокрутки гэта значэнне мяняецца. Адразу трэба праверыць, як працуюць элементы наладжанай Полосы прокрутки.

Прыклад 11.12. Справа ў тым, што на схеме пачатковыя значэння гэтых Полос прокрутки з'яўляюцца дробавымі лікамі, а ў наладах элемента задаць дробавыя значэннi немагчыма. Таму цэлыя значэннi такіх Полос прокрутки выведзеныя ў дапаможныя ячэйкі радку 8.

У ячэйцы раздзелу зыходных даных увядзем формулы, якія пераводзяць цэлыя значэнні Полос прокрутки ў дробавыя.

A5:  =A8/100             B5:  =D8/100

A6:  =B8/100000       B6:  =E8/10000  

A7:  = C8/1000