§ 10. Мадэляванне дынамікі колькасці папуляцый

10.5. Мадэль з крытычнай колькасцю і з адловам

Разгледжаная мадэль апісвае дынаміку колькасці папуляцыі прамысловай рыбы з крытычнай колькасцю і з улікам яе прамысловай здабычы (прыклад 10.8).

Пакідаем у сіле здагадкі папярэдніх пунктаў параграфа. Калі аб'ём рэгулярнай здабычы рыбы складае Z асобін папуляцыі за час
= 1, то асноўная формула разліковай мадэлі атрымае выгляд

x(1) = x(0) + (abx(0)) • (x(0) – L) – Z.

Прыклад 10.8. У акіянах, морах, рэках і азёрах свету жыве больш за 30 тыс. відаў рыб. Прыкладна 10 % ад гэтай колькасці складаюць прамысловыя рыбы.

Рыбай забяспечваецца прыкладна адна шостая сусветнай патрэбы чалавецтва ў бялку, што прывяло да скарачэння яе запасаў. Так, напрыклад, прамысловыя запасы траскі, хека, марскога акуня і камбалы ў паўночнай частцы Атлантыкі за апошнія гады скараціліся на 95 %.