§ 10. Мадэляванне дынамікі колькасці папуляцый

Практыкаваннi

 

1. Паўтарыце на камп'ютары разгледжаную ў параграфе пабудову комплекснай камп'ютарнай мадэлі дынамікі колькасці папуляцый. Увядзіце ў мадэль зыходныя даныя, прыведзеныя на схеме прыкладу 10.10. Для ячэек разліковай табліцы варта задаць фармат Числовой з лікам дзесятковых знакаў 0 (цэлыя лікі).

Праверце адэкватнасць мадэлі параўнаннем даных яе радка 47 з наступнымі выверанымі данымі

2. У комплекснай мадэлі практыкавання 1 з зыходнымі данымі прыкладу 10.10 пакіньце ўключанымі графікі мадэляў неабмежаванага і абмежаванага росту. Павялічваючы паступова пачатковую колькасць папуляцый ад 5000 да 25 000 з крокам 5000, прааналізуйце ўзаемнае становішча двух графікаў.

3. У комплекснай мадэлі практыкавання 1 з зыходнымі данымі прыкладу 10.10 пакіньце ўключанымі графікі мадэлі абмежаванага росту і мадэлі з крытычнай колькасцю. Памяншаючы паступова пачатковую колькасць папуляцый ад 3000 да 1600 з крокам 200, прааналізуйце становішча графікаў і растлумачце іх паводзіны.

4. У комплекснай мадэлі практыкавання 1 з зыходнымі данымі прыкладу 10.10 пакіньце ўключанымі графікі мадэлі з крытычнай колькасцю і мадэлі з адловам. Паступова павялічваючы аб'ём рэгулярнай здабычы ад 100 да 1200 з крокам 100, апішыце паводзіны графіка мадэлі з адловам. Знайдзіце максімальнае значэнне аб'ёму адлову, пры якім папуляцыя яшчэ можа аднавіцца.