§ 9. Вылічэнне плошчы фігуры метадам Монтэ-Карла

9.3. Стварэнне камп'ютарнай мадэлі фігуры (этап 3а)

Будзем будаваць графікі функцый на прамежку [–5; 15] з крокам 1. Камп'ютарную мадэль фігуры будзем будаваць, выкарыстоўваючы схему размяшчэння даных і загалоўкаў, прыведзеную ў прыкладзе 9.3.

У ячэйкі радка 5 уводзім наступныя формулы

A5: =B1 B5: =A5*(10—A5)/5 C5: =A5/3

У ячэйку A6 уводзім

=A5+$B$2

Дыяпазон B5:C5 капіруем на дыяпазон B6:C6 і дыяпазонам A6:C6 запаўняем табліцу ўніз да радка 25 уключна.

Для пабудовы графікаў вылучаем дыяпазон A4:C25 і ўстаўляем дыяграму Точечная (Точечная с гладкими кривыми) (прыклад 9.4).

Прыклад 9.3. Схема размяшчэння даных і загалоўкаў камп'ютарнай мадэлі фігуры ў электронных табліцах.

Прыклад 9.4. На дыяграме адразу будуюцца два графіка. Пасля налады можна атрымаць дыяграму наступнага выгляду.