§ 9. Вылічэнне плошчы фігуры метадам Монтэ-Карла

9.2. Выбар плана стварэння мадэлі (этап 2)

Першым чынам варта пабудаваць малюнак фігуры, для чаго лагічна стварыць камп'ютарную мадэль фігуры ў электронных табліцах (прыклад 9.1).

Для вылiчэння плошчы фигуры дапрацуем  праграму папярэдняга параграфа і выкарыстуем яе (прыклад 9.2).

План стварэння мадэлі атрымлівае наступны выгляд:

3а) стварэнне камп'ютарнай мадэлі фігуры;
3б) стварэнне камп'ютарнай разліковай мадэлі.

Прыклад 9.1. Каб пабудаваць малюнак фігуры, трэба на адной каардынатнай плоскасці пабудаваць графікі двух дадзеных функцый. Малюнак дазволіць вызначыць становішча і памеры базавага прамавугольніка.

Графікі пабудуем з дапамогай электронных табліц.

Прыклад 9.2. У праграме трэба ўлічыць памеры базавага прамавугольніка, адпаведна змяніць формулы разліку каардынатаў пунктаў-пясчынак і запісаць новыя ўмовы траплення пунктаў-пясчынак на фігуру.