§ 8. Вылічэнне значэння ліку π метадам Монтэ-Карла

8.7. Атрыманне рашэння задачы з дапамогай мадэлі (этап 5)

У выніку некалькіх запускаў праграмы можна заўважыць, што для ліку p дакладна вызначаецца толькі цэлая частка значэння — лiк 3.

Удакладніць вынік дазваляе павелічэнне колькасці n пунктаў-пясчынак. Тэарэтычна, калі павялічыць лік n пунктаў-пясчынак у 100 разоў, дакладнасць выніку павялічыцца на 1 дзесятковы разрад направа (прыклад 8.7).

Прыклад 8.7. Павялічым лік n у 100 разоў, дапісваючы ў праграме нулі ў яго значэнні справа. У выніку некалькіх запускаў праграмы можна пераканацца, што ў значэнні ліку p вызначаюцца ўжо два разраду — 3,1.

Павялічым лік n яшчэ ў 100 разоў. Дакладнасць вылічэнняў павялічваецца да трох разрадаў — 3,14. Але пры гэтым расце і час выканання праграмы.