§ 8. Вылічэнне значэння ліку π метадам Монтэ-Карла

8.6. Праверка адэкватнасці мадэлі (этап 4)

Адэкватнасць мадэлі правяраецца параўнаннем атрыманага значэння ліку p з дакладным. Пры колькасці паўтораў 1000 разлічанае значэнне павінна знаходзіцца ў межах ад 3,0 да 3,3 (прыклад 8.6).

Прыклад 8.6. Кожны новы запуск праграмы мяняе разлічанае значэнне, так як кожны раз выкарыстоўваецца новы набор з 1000 пунктаў-пясчынак з іншымі выпадковымі каардынатамі.