§ 8. Вылічэнне значэння ліку π метадам Монтэ-Карла

8.4. Стварэнне дакументальнай разліковай мадэлі (этап 2)

У праграме на мове Pascal варта арганізаваць цыкл for з лікам паўтораў n і ў ім генерыраваць выпадковыя каардынаты x і y пунктаў на базавым квадраце (прыклад 8.3).

Для падліку колькасці пунктаў, якія трапілі на адзінкавы круг, у цыкле варта выкарыстоўваць аператар if з умовай (– 1)2 + (– 1)≤ 1 траплення пункту ў круг і пры выкананні гэтай умовы аператарам k:=k+1 арганізаваць накапленне значэнняў пераменнай k, як лічыльніка. Пасля цыкла неабходна арганізаваць вывядзенне выніку на экран (прыклад 8.4).

Прыклад 8.3. Для генерацыі каардынатаў пунктаў скарыстаемся функцыяй random (). Функцыя генерыруе выпадковыя сапраўдныя лікі ад 0 да 1, а каардынаты пунктаў-пясчынак на базавым квадраце павінны прымаць значэнні ад 0 да 2. Тады каардынаты пунктаў трэба вылічыць, выкарыстоўваючы выраз 2*random().

Прыклад 8.4. Для параўнання выведзем на экран разлічанае значэнне ліку  і фактычнае значэнне, якое захоўваецца ў сістэме PascalABC.NET як значэнне пераменнай з імем pi.