§ 8. Вылічэнне значэння ліку π метадам Монтэ-Карла

8.2. Выбар плана стварэння мадэлі (этап 2)

Геаметрычны метад Монтэ-Карла дазваляе вылiчыць плошчы плоскiх фiгур. Калi гэтым метадам знайсцi плошчу круга  зададзеннага радыусу , то, карыстаючыся вядомай формулай , можно знайсцi значэнне

.

Абярэм наступны план стварэння маделi:

3а) стварэнне дакументальнай матэматычнай мадэлі;
3б) стварэнне дакументальнай разліковай мадэлі;
3в) стварэнне камп'ютарнай разлiковай мадэлi.

Для вылiчэння плошчы круга варта пабудаваць чарцёж круга и базавага прамавугольнiка, падабраць формулы, таму спачатку будзем будаваць дакументальную матэматычную мадэль.

Затым варта падабраць падыходны праграмны сродак для стварэння камп'ютарнай мадэлi i пабудаваць формулы для камп'ютарных разлiкаў. Гэта азначае, што трэба стварыць дакументальную разлiковую мадэль.

У заключэнні разліковую мадэль трэба рэалізаваць на камп'ютары, г. зн. стварыць камп'ютарную мадэль.