§ 9. Біялагічна актыўныя рэчывы: гармоны, ферамоны

1. На чым заснавана класіфікацыя біялагічна актыўных рэчываў?

2. Якую хімічную прыроду могуць мець гармоны? Прывядзіце прыклады. У чым выражаецца спецыфічнасць гармонаў? Чым тлумачыцца гэта ўласцівасць?

3. Ахарактарызуйце механізмы ўплыву гармонаў на клеткі-мішэні.

4. На пэўных прыкладах дакажыце, што лішкавая і недастатковая сакрэцыя гармонаў вядзе да парушэнняў працэсаў жыццядзейнасці і развіцця арганізма.

5. Якія функцыі выконваюць ферамоны? Што агульнае ў ферамонаў і гармонаў? У чым заключаецца галоўнае адрозненне паміж гэтымі групамі біялагічна актыўных рэчываў?

6*. Некаторыя нядобрасумленныя спартсмены, а часам і людзі, далёкія ад прафесійнага спорту, прымаюць асаблівыя прэпараты — анабалічныя стэроіды. Амаль усе яны з'яўляюцца сінтэтычнымі вытворнымі мужчынскага палавога гармона тэстастэрону. Анабалічныя стэроіды паскараюць рост цягліц, памяншаюць тлушчавую праслойку, павышаюць узровень гемаглабіну. Аднак, нягледзячы на ​​ўсе плюсы, гэтыя рэчывы разбуральна дзейнічаюць на арганізм чалавека. У жанчын, якія прымаюць анабалічныя стэроіды, назіраецца ўзмацненне росту валасоў на целе, агрубленне голасу, памяншэнне малочных залоз, парушэнні менструальнага цыклу і інш. У мужчын адбываецца разрастанне малочных залоз, назіраецца атрафія яец, зніжэнне палавой патэнцыі, бясплоддзе і г. д. Як вы думаеце, якія прычыны змен, што адбываюцца пры прыёме анабалічных стэроідаў у арганізме жанчын? Мужчын?