§ 9. Біялагічна актыўныя рэчывы: гармоны, ферамоны

У залежнасці ад выконваемых функцый вылучаюць некалькі груп біялагічна актыўных рэчываў. Гармоны — гэта біялагічна актыўныя рэчывы, якія выпрацоўваюцца спецыялізаванымі клеткамі, тканкамі і органамі і робяць уплыў на іншыя клеткі, тканкі і органы — мішэні. З дапамогай гармонаў ажыццяўляецца рэгуляцыя інтэнсіўнасці працякання фізіялагічных працэсаў у арганізме. Ферамоны — біялагічна актыўныя рэчывы, якія выдзяляюцца з арганізма ў навакольнае асяроддзе і ўплываюць на паводзіны, фізіялагічныя стан ці развіццё асобін таго ж віду.