§ 7. Нуклеінавыя кіслоты. Будова і функцыі ДНК
Выдзяленне ДНК з банана
- Змясціце ў шклянку 3 г кухоннай солі ( чайнай лыжкі без горкі) і 10 мл мыйнага сродку (гэта можа быць вадкі сродак для мыцця бялізны, для посуду ці шампунь).
- Даліце вадой да 100 мл і перамяшайце, каб соль растварылася. Лепш выкарыстоўваць дыстыляваную ваду, але таксама падыдзе пітная вада з бутэлькі ці вада з-пад фільтра.
- Старанна разамніце відэльцам мякаці банана, атрыманае пюрэ змясціце ў шклянку з растворм солі і мыйнага сродку. Замест банана можна выкарыстоўваць цыбулю, часнок ці памідор.
- Усё добра перамяшайце і пакіньце на 15 мін.
- Прафільтруйце сумесь праз двайны слой марлі.
- Потым на паверхню атрыманага экстракту па сценцы шклянкі асцярожна напластуйце 20—30 мл халоднага этылавага ці ізапрапілавага спірту масавай доляй не менш за 70 %. Астудзіць спірт трэба загадзя.
- Дайце сумесі адстояцца 5—10 мін.
На мяжы падзелу бананавага экстракту і спірту з’явіцца белая маса ў выглядзе кольца. Гэта і ёсць ДНК. Яе можна выняць, акуратна наматаўшы на шкляную ці драўляную палачку.
● Чаму біялагічны матэрыял, з якога здабываецца ДНК, трэба старанна здрабніць?
● Як вы думаеце, для чаго ў працэсе выдзялення ДНК выкарыстоўваецца мыйны сродак?