§ 7. Нуклеінавыя кіслоты. Будова і функцыі ДНК

1. Што ўяўляе сабой спадчынная (генетычная) інфармацыя жывых арганізмаў?

2. Апішыце будову нуклеатыда. Якім чынам могуць злучацца нуклеатыды ў малекуле ДНК?

3. Ахарактарызуйце прасторавую структуру малекулы ДНК. Якія функцыі вы­конвае ДНК?

4. Вызначана паслядоўнасць нуклеатыдаў аднаго з ланцугоў ДНК: Ц Т Г А Г Т Т Ц А. Вы­значыце парадак нуклеатыдаў камплементарнага ланцуга.

5. Як ажыццяўляецца кампактызацыя малекул ДНК у эўкарыёт?

6*. Вядома, што малекула ДНК Х-храмасомы чалавека змяшчае прыблізна 155 млн пар нуклеатыдаў. У час дзялення клеткі, калі Х-храмасома дасягае максімальнай кандэнсацыі, яе даўжыня складае каля 5 мкм. Разлічыце, якую даўжыню мела б малекула ДНК Х-храмасомы ў неўпакаваным стане. У колькі разоў паменшылася яе даўжыня ў выніку кампактызацыі?

7*. Фрагмент малекулы ДНК змяшчае 126 адэнілавых нуклеатыдаў (А), што складае 18 % ад агульнай колькасці нуклеатыдаў у гэтым фрагменце. Якая даўжыня дадзенага фрагмента ДНК і колькі цытыдзілавых нуклеатыдаў (Ц) ён змяшчае?

8*. У даследчыка ёсць тры растворы малекул ДНК аднолькавай даўжыні. Вядома, што ўтрыманне тымідылавых нуклеатыдаў (Т) у першым узоры складае 20 % ад агульнага ліку нуклеатыдаў, у другім — 36 %, у трэцім — 8 %. Вучоны пачаў награваць дадзеныя ўзоры ДНК, паступова павялічваючы тэмпературу. Пры гэтым адбывалася аддзяленне камплементарных ланцугоў адзін ад аднаго — так званае плаўленне ДНК. Які ўзор пачаў плавіцца першым, а які расплавіўся ў апошнюю чаргу? Чаму?