§ 7. Нуклеінавыя кіслоты. Будова і функцыі ДНК

Нуклеінавыя кіслоты — біяпалімеры, манамерамі якіх з'яўляюцца нуклеатыды. Кожны нуклеатыд складаецца з азоцістай асновы, пентозы і астатка фосфарнай кіслаты. Існуе два тыпы нуклеінавых кіслот — дэзоксірыбануклеінавыя (ДНК) і рыбануклеінавыя (РНК). Малекула ДНК мае выгляд двайной спіралі, нуклеатыды двух ланцугоў ДНК утвараюць камплементарныя пары. Функцыі ДНК — захоўванне, рэалізацыя і перадача спадчыннай інфармацыі, г. зн. інфармацыі пра першасную структуру бялкоў.