§ 2. Хімічныя злучэнні ў жывых арганізмах. Неарганічныя рэчывы
1. Якія неарганічныя рэчывы ўваходзяць у састаў жывых арганізмаў? 2. Якія рэчывы называюць гідрафільнымі? Гідрафобнымі? Прывядзіце прыклады. 3. Ахарактарызуйце біялагічную ролю мінеральных солей і кіслот. 4. Колькі вады змяшчаецца ў жывых арганізмах і ад чаго гэта залежыць? Чаму расліны пры недахопе вады вянуць? 5. Як вы думаеце, чаму большасць палярных рэчываў добра раствараюцца ў вадзе, а непалярныя, як правіла, у ёй нерастваральныя? 6. Якія функцыі выконвае вада ў жывых арганізмах? 7. Якую біялагічную функцыю выконваюць буферныя сістэмы? Ахарактарызуйце механізм работы бікарбанатнай і фасфатнай буферных сістэм. 8*. Як фізічныя і хімічныя ўласцівасці вады звязаны з яе біялагічнымі функцыямі? 9*. Як вы думаеце, чаму азотная і саляная кіслоты, а таксама іх аніёны не валодаюць буфернымі ўласцівасцямі? |