§ 2. Хімічныя злучэнні ў жывых арганізмах. Неарганічныя рэчывы

1. Якія неарганічныя рэчывы ўваходзяць у састаў жывых арганізмаў?

2.Якія рэчывы называюць гідрафільнымі? Гідрафобнымі? Прывядзіце прыклады.

3.  Ахарактарызуйце біялагічную ролю мінеральных солей і кіслот.

4.  Колькі вады змяшчаецца ў жывых арганізмах і ад чаго гэта залежыць? Чаму расліны пры недахопе вады вянуць?

5. Як вы думаеце, чаму большасць палярных рэчываў добра раствараюцца ў вадзе, а непалярныя, як правіла, у ёй нерастваральныя?

6. Якія функцыі выконвае вада ў жывых арганізмах?

7. Якую біялагічную функцыю выконваюць буферныя сістэмы? Ахарактарызуйце механізм работы бікарбанатнай і фасфатнай буферных сістэм.

8*. Як фізічныя і хімічныя ўласцівасці вады звязаны з яе біялагічнымі функцыямі?

9*. Як вы думаеце, чаму азотная і саляная кіслоты, а таксама іх аніёны не валодаюць буфернымі ўласцівасцямі?