§ 2. Хімічныя злучэнні ў жывых арганізмах. Неарганічныя рэчывы

*Буферныя сістэмы. Многія біяхімічныя працэсы, што працякаюць у клетках і пазаклетачным асяроддзі, суправаджаюцца вызваленнем або, наадварот, звязваннем іонаў вадароду (Н+). Аднак жывыя арганізмы валодаюць здольнасцю падтрымліваць кіслотнасць асяроддзя на пэўным узроўні дзякуючы існаванню так званых буферных сістэм.

У падтрыманні слабашчолачнай рэакцыі пазаклетачнага асяроддзя ўдзельнічае бікарбанатная буферная сістэма, утвораная вугальнай кіслатой (Н2СО3) і гідракарбанат-іонам (). Вугальная кіслата — слабы электраліт, таму ў растворы толькі частка яе малекул дысацыіравана і назіраецца раўнавага:

.

Калі па якой-небудзь прычыне канцэнтрацыя іонаў H+ у растворы павялічваецца (асяроддзе робіцца больш кіслым), аніёны   звязваюць іх:

.

Калі кіслотнасць асяроддзя зніжаецца, малекулы вугальнай кіслаты дысацыіруюць, вызваляючы дадатковыя іоны вадароду:

.

Так у растворы захоўваецца адносна пастаянная канцэнтрацыя іонаў H+. Падобным чынам аніёны фосфарнай кіслаты   і , якія складаюць фасфатную буферную сістэму, падтрымваюць нейтральнае ці слабашчолачнае асяроддзе ўнутры клетак (мал. 2.5).

Такім чынам, буферныя сістэмы адыгрываюць найважнейшую ролю ў забеспячэнні кіслотна-шчолачнай раўнавагі арганізма.*