§ 24-1. Трансляцыя. Выспяванне бялкоў

1. Якія працэсы належаць да рэакцый матрычнага сінтэзу?

Браджэнне, трансляцыя, транскрыпцыя, фотасінтэз, рэплікацыя.

2. Як у клетцы ажыццяўляецца актывацыя амінакіслот і ўтварэнне амінаацыл-тРНК?

3. Што такое трансляцыя? Ахарактарызуйце асноўныя этапы трансляцыі.

4. Чаму пры трансляцыі ў састаў бялку ўключаюцца не любыя амінакіслоты ў выпадковым парадку, а толькі тыя, якія закадзіраваны трыплетамі мРНК, прычым у строгай адпаведнасці з паслядоўнасцю гэтых трыплетаў? Як вы думаеце, колькі відаў тРНК удзельнічае ў сінтэзе бялкоў у клетцы?

5. У сувязі з чым бялкі, якія ўтварыліся ў выніку трансляцыі, далей падлягаюць выспяванню? Якія працэсы адбываюцца ў  ходзе посттрансляцыйнай мадыфікацыі бялкоў?

6*. З дапамогай табліцы генетычнага кода (гл. табл. 23.1) вызначце, якую амінакіслату транспартуе тРНК, паказаная на  мал. 24-1.1.

7*. Участак транскрыбіруемага ланцуга ДНК мае наступны парадак нуклеатыдаў: 3'ТАЦТГГАЦАТАТТАЦААГАЦ5'. Усталюйце паслядоўнасць амінакіслотных астаткаў пептыда, закадзіраванага гэтым участкам. Для вырашэння выкарыстоўвайце табліцу генетычнага кода (гл. табл. 23.1).

8*. Участак ланцуга ДНК, на якім сінтэзуецца фрагмент тРНК, змяшчае наступную паслядоўнасць нуклеатыдаў: 3'ТТТЦТГААА5', прычым другі трыплет адпавядае антыкадону тРНК. Вызначце паслядоўнасць нуклеатыдаў у антыкадоне гэтай тРНК і амінакіслату, якую яна будзе транспартаваць. Для рашэння выкарыстайце табліцу генетычнага кода  (гл. табл. 23.1).