§ 22. Фотасінтэтычныя пігменты. Светлавая фаза фотасінтэзу
1. Фотасінтэз з’яўляецца працэсам пластычнага ці энергетычнага абмену? Чаму? 2. У якіх арганоідах расліннай клеткі адбываецца фотасінтэз? Што ўяўляе сабой фотасістэма? Якую функцыю выконваюць фотасістэмы? У чым заключаюцца адрозненні паміж фотасістэмамі I і II? 3. Ахарактарызуйце светлавую і цемнавую фазы фотасінтэзу па плане: 1) месца працякання; 2) зыходныя рэчывы; 3) працэсы, якія адбываюцца; 4) канчатковыя прадукты. Якія прадукты светлавой фазы фотасінтэзу выкарыстоўваюцца ў цемнавой фазе? 4*. Параўнайце асноўныя групы фотасінтэтычных пігментаў па розных прыметах. Пакажыце рысы падабенства і адрозненні. 5*. Зялёныя водарасці жывуць пераважна на марскім мелкаводдзі і ў неглыбокіх прэсных вадаёмах. Бурыя водарасці засяляюць глыбіні да 40—100 м, а чырвоныя могуць існаваць і на большай глыбіні — да 200 м. З чым гэта звязана? 6*. Даследчыкі падзялілі расліны пшаніцы на дзве групы і вырошчвалі іх у лабараторыі ў аднолькавых умовах, за выключэннем таго, што расліны першай групы асвятлялі чырвоным святлом, а расліны другой групы — зялёным. У раслін якой групы фотасінтэз працякаў больш інтэнсіўна? Чаму? |