§ 20. Агульная характарыстыка абмену рэчываў і пераўтварэння энергіі
1. Якія паняцці прапушчаны ў біялагічных «ураўненнях» і заменены пытальнікамі? Анабалізм + ? = метабалізм 2. Што такое катабалізм? Анабалізм? Прывядзіце прыклады працэсаў катабалізму і анабалізму. 3. У якіх выпадках працэсы энергетычнага абмену ў арганізме пераважаюць над працэсамі пластычнага абмену і наадварот? 4. Прывядзіце прыклады пераўтварэння энергіі ў жывым арганізме. 5*. Дакажыце справядлівасць сцверджання: «Катабалізм і анабалізм — два ўзаемазвязаныя бакі адзінага працэсу абмену рэчываў і пераўтварэння энергіі». 6*. Сутачная норма вугляводаў для дарослага чалавека складае 5—8 г на 1 кг масы цела (у залежнасці ад энергетычных затрат арганізма). Пры акісленні 5 г вугляводаў вылучаецца каля 88 кДж энергіі, што дастаткова для награвання 1 кг цела чалавека ад тэмпературы 36,6 °С да 62 °С. Паспрабуйце самастойна выканаць гэты нескладаны разлік на аснове ведаў, атрыманых пры вывучэнні фізікі. Улічыце, што сярэдняя ўдзельная цеплаёмістасць чалавечага цела 3,47 кДж/(кг · °С). Да чаго магло б прывесці разаграванне клетак цела чалавека да такой тэмпературы? Як вы думаеце, чаму гэтага на самай справе не адбываецца? |