§ 16. Клетачны цыкл. Рэплікацыя ДНК

1. Што такое клетачны цыкл?

2. Ахарактарызуйце асноўныя перыяды клетачнага цыкла па плане: 1) назва і скарочанае абазначэнне; 2) працэсы, якія адбываюцца; 3) утрыманне генетычнага матэрыялу ў клетцы.

3. Што ўяўляе сабой G0-перыяд? Якія клеткі ў яго ўступаюць? Ці ўсе клеткі, што ўступаюць у перыяд спакою, назаўсёды страчваюць здольнасць да дзялення? Адказ растлумачце.

4. Што такое рэплікацыя ДНК? Якім чынам ажыццяўляецца гэты працэс.

5. Чаму рэплікацыю ДНК адносяць да рэакцый матрычнага сінтэзу?

6. У сувязі з чым пры рэплікацыі сінтэз аднаго з даччыных ланцугоў ДНК ажыццяўляецца бесперапынна і параўнальна хутка, а другі ланцуг будуецца павольней, асобнымі фрагментамі?

7*. Ці аднолькавыя малекулы ДНК, якія ўваходзяць у склад гамалагічных храмасом? У склад сястрынскіх храматыд? Чаму?

8*. Апішыце эксперымент, з дапамогай якога быў даказаны полукансерватыўны механізм рэплікацыі ДНК. Як размеркаваліся б малекулы ДНК у выніку цэнтрыфугавання, калі б рэплікацыя працякала па кансерватыўным механізме? Дысперсным? Карыстаючыся малюнкамі 16.2 і 16.3, намалюйце адпаведныя схемы.

9*. У мнагаклетачных арганізмах ёсць так званыя ствалавыя клеткі. Яны з’яў­ляюцца першаснымі клеткамі, з якіх у пачатку эмбрыянальнага развіцця фарміруюцца орга­ны зародка, і на працягу ўсяго жыцця захоўваюць здольнасць да дзялення. Раней лічылася, што ствалавыя клеткі ёсць толькі ў эмбрыёнаў, зараз жа яны выяўлены амаль ва ўсіх орга­нах дарослых людзей. У 1999 г. часопіс «Science» прызнаў адкрыццё ствалавых клетак найважнейшай навуковай падзеяй у біялогіі. Якія перспектывы выкарыстання ствалавых клетак?