§ 14. Ядро клеткі

1. Ахарактарызуйце будову клетачнага ядра.

2. Якія працэсы ажыццяўляюцца ў ядзерках? Чаму ядзеркі ў ядры клеткі перыядычна з’яўляюцца і знікаюць?

3. Якія функцыі выконвае клетачнае ядро? Як яго адсутнасць можа паўплываць на жыццядзейнасць клеткі?

4. Якая будова храмасом у пачатку дзялення клеткі? Чым гаплоідны набор храмасом адрозніваецца ад дыплоіднага? Для якіх клетак характэрны дадзеныя храмасомныя наборы? Якія храмасомы называюць гамалагічнымі?

5. Што такое карыятып? Чаму яго называюць «храмасомным пашпартам» віду?

6*. У цёплых морах жывуць незвычайныя зялёныя водарасці ацэтабулярыі. Іх цела ўяўляе сабой адну гіганцкую клетку, якая складаецца з ножкі з рызоідамі, тонкай сцяблінкі і шапачкі (мал. 14.4). Сцяблінка дасягае ў даўжыню 6 см, а шапачка, якая мае ў розных відаў розную форму, — 1 см у дыяметры. Ацэтабулярыі жывуць на мелкаводдзі і пашкоджваюцца прыбоем. Аднак яны валодаюць здоль­насцю рэгенерыраваць усе часткі свайго цела, акрамя ядра, якое знаходзіцца ў прымацаванай да камянёў ножцы. Якія эксперыменты з гэтымі водарасцямі можна правесці, каб даказаць, што менавіта ядро з’яўляецца асноўным захавальнікам спадчыннай інфармацыі?