§ 10. Клетачная тэорыя. Агульны план будовы клеткі
1. Каго лічаць першаадкрывальнікам клеткі? Хто з’яўляецца аўтарам і заснавальнікам клетачнай тэорыі? Хто дапоўніў клетачную тэорыю прынцыпам «Кожная клетка — ад клеткі»? Р. Вірхаў, М. Шлейдэн, Р. Гук, Т. Шван, А. ван Левенгук. 2. Якія паняцці прапушчаны ў біялагічных «ураўненнях» і заменены пытальнікамі? Паверхневы апарат клеткі + ? + ядро = эўкарыятычная клетка 3. Да 1840-х гг. было пашырана меркаванне пра тое, што клеткі — гэта мяшэчкі з пажыўным сокам, пры гэтым галоўнай часткай клеткі лічылася яе абалонка. Чым магло быць абумоўлена такое ўяўленне пра клеткі? Якія адкрыцці спрыялі змяненню ўяўленняў пра будову і функцыянаванне клетак? 4. Сфармулюйце асноўныя палажэнні клетачнай тэорыі. Які ўклад унесла клетачная тэорыя ў развіццё прыродазнаўчанавуковай карціны свету? 5. Назавіце асноўныя кампаненты клетак. Якія з іх уласцівыя толькі клеткам эўкарыёт? 6. Пра што сведчыць той факт, што клеткі розных арганізмаў маюць агульны план будовы? 7*. Выкарыстоўваючы веды, атрыманыя пры вывучэнні біялогіі ў 6—10-м класах, на прыкладах дакажыце справядлівасць чацвёртага палажэння клетачнай тэорыі. 8*. У сувязі з чым некаторыя клеткі дасягаюць параўнальна буйных памераў (яйцаклеткі птушак і акул, клеткі мякаці пладоў і эндасперма насення, нейроны з адросткамі больш за 1 м)? Як вы думаеце, ці ёсць межы павелічэння (памяншэння) памераў клетак? Чым яны могуць быць абумоўлены? |