§ 10. Клетачная тэорыя. Агульны план будовы клеткі

1. Каго лічаць першаадкрывальнікам клеткі? Хто з’яўляецца аўтарам і засна­вальнікам клетачнай тэорыі? Хто дапоўніў клетачную тэорыю прынцыпам «Кожная клетка — ад клеткі»

Р. Вірхаў, М. Шлейдэн, Р. Гук, Т. Шван, А. ван Левенгук.

2. Якія паняцці прапушчаны ў біялагічных «ураўненнях» і заменены пытальнікамі? 

Паверхневы апарат клеткі + ? + ядро = эўкарыятычная клетка
Цытаплазма = арганоіды + цыташкілет + ?
Надмембранны комплекс + ? = паверхневы апарат клеткі 

3. Да 1840-х гг. было пашырана меркаванне пра тое, што клеткі — гэта мяшэчкі з пажыўным сокам, пры гэтым галоўнай часткай клеткі лічылася яе абалонка. Чым магло быць абумоўлена такое ўяўленне пра клеткі? Якія адкрыцці спрыялі змяненню ўяўленняў пра будову і функцыянаванне клетак?

4. Сфармулюйце асноўныя палажэнні клетачнай тэорыі. Які ўклад унесла клетачная тэорыя ў развіццё прыродазнаўчанавуковай карціны свету?

5. Назавіце асноўныя кампаненты клетак. Якія з іх уласцівыя толькі клеткам эўкарыёт?

6. Пра што сведчыць той факт, што клеткі розных арганізмаў маюць агульны план будовы?

7*. Выкарыстоўваючы веды, атрыманыя пры вывучэнні біялогіі ў 6—10-м класах, на прыкладах дакажыце справядлівасць чацвёртага палажэння клетачнай тэорыі.

8*. У сувязі з чым некаторыя клеткі дасягаюць параўнальна буйных памераў (яйцаклеткі птушак і акул, клеткі мякаці пладоў і эндасперма насення, нейроны з адросткамі больш за 1 м)? Як вы думаеце, ці ёсць межы павелічэння (памяншэння) памераў клетак? Чым яны могуць быць абумоўлены?