§ 42-1. Трансгенныя жывёлы. Генадыягностыка і генатэрапія. Клетачная інжынерыя
1. Што такое кланіраванне гена? 2. Ахарактарызуйце асноўны метад атрымання трансгенных млекакормячых. 3. Як ажыццяўляецца кланіраванне млекакормячых і для чаго яно патрэбна? 4. Што ўяўляе сабой генатэрапія? Апішыце асноўныя метады генатэрапіі спадчынных хвароб. 5. Што такое саматычная гібрыдызацыя? 6٭. Як вы лічыце, у чым заключаюцца складанасці атрымання сартоў на аснове саматычнай гібрыдызацыі? 7٭. У 2007 г. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне была ўручана за атрыманне трансгенных лабараторных мышэй. Як вы думаеце, для чаго могуць выкарыстоўвацца трансгенныя мышы? |