§ 42-1. Трансгенныя жывёлы. Генадыягностыка і генатэрапія. Клетачная інжынерыя

У цяперашні час інтэнсіўна распрацоўваюцца метады атрымання жывёл з накіравана змененай генетычнай інфармацыяй. Работы вядуцца з мэтай атрымання новых парод сельскагаспадарчых жывёл, а таксама  для вырашэння пэўных навуковых і медыцынскіх праблем. Даследуюцца магчымасці атрымання неабходных для медыцыны бялкоў чалавека з дапамогай жывёл-біярэактараў. У медыцыне на аснове малекулярна-біялагічных метадаў паспяхова распрацоўваюцца падыходы да лячэння спадчынных захворванняў чалавека. Далейшае развіццё генетычнай інжынерыі жывёл — адно з асноўных кірункаў развіцця чалавецтва ў XXI стагоддзі.