§ 42. Трансгенныя арганізмы — будучае сучаснай біятэхналогіі. Трансгенныя бактэрыі і грыбы. Трансгенныя расліны

У сучаснай біятэхналогіі з дапамогай метадаў генетычнай інжынерыі ствараюцца і ўсё шырэй выкарыстоўваюцца арганізмы, у клетках якіх  функцыяніруюць гены іншых арганізмаў. Такія арганізмы называюць транс-генными або генетычна мадыфікаванымі (ГМА). З выкарыстаннем транс-генных бактэрый і грыбоў ажыццяўляецца вытворчасць бялкоў чалавека і іншых арганізмаў, якія ўжываюцца ў ветэрынарыі і медыцыне. У селекцыі раслін новыя сарты ствараюцца шляхам перадачы ў раслінныя клеткі генаў іншых арганізмаў. Выкарыстанне трансгенных раслін дае не толькі эфектыўны эканамічны выхад, але і спрыяе ахове навакольнага асяроддзя.

Распрацоўка, выпрабаванні і выкарыстанне генетычна мадыфікаваных арганізмаў (ГМА) знаходзяцца пад пастаянным Міжнародным і дзяржаўным кантролем.