§ 38. Вывучэнне спадчыннасці і зменлівасці чалавека

Складанне і аналіз радаслоўных чалавека

На прыкладзе вашай сям’і і сем’яў блізкіх сваякоў прааналізуйце наследаванне некаторых прымет чалавека.

Гэта можа быць, напрыклад, колер валасоў ці вачэй, даўжыня веек, форма носа, таўшчыня вуснаў, наяўнасць ці адсутнасць вяснушак, ямачкі на падбародку, шырокая шчыліна паміж верхнімі разцамі, здольнасць ці няздольнасць згортваць язык трубачкай, праварукасць (леварукасць), рэзус-дадатнасць (рэзус-адмоўнасць) і г. д.

Для кожнай з выбраных вамі прымет складзіце радаслоўную і паспрабуйце вызначыць тып наследавання дадзенай прыметы.

● Складанне радаслоўных чалавека і іх аналіз (вызначэнне тыпу наследавання прымет) звязаны з пэўнымі цяжкасцямі. Як вы думаеце, якія асаблівасці чалавека ўскладняюць выкарыстанне генеалагічнага метаду?