§ 38. Вывучэнне спадчыннасці і зменлівасці чалавека

1. Якія асаблівасці чалавека як аб’екта генетыкі ўскладняюць вывучэнне яго спадчыннасці і зменлівасці?

2. Растлумачце, чаму параўнальнае вывучэнне моназіготных блізнят дазваляе вы­явіць ролю генатыпу і ўмоў асяроддзя ў фарміраванні пэўных прымет арганізма.

3. Якім чынам на аснове радаслоўнай, што адлюстроўвае наследаванне пэўнай прыметы, можна вызначыць, з’яўляецца дадзеная прымета дамінантнай ці рэцэсіўнай? Счэпленай з полам ці аўтасомнай?

4. У чым заключаецца сутнасць дэрматагліфічнага метаду? Для чаго ён можа выка­рыстоўвацца?

5. З дапамогай якіх метадаў генетыкі чалавека можна выяўляць генныя мутацыі? Храмасомныя і геномныя мутацыі?

6. Ахарактарызуйце метад саматычнай гібрыдызацыі і асноўныя малекулярна-генетычныя метады, якія выкарыстоўваюцца для вывучэння спадчыннасці і зменлівасці чалавека.

7*. У адной сям’і хлопчык быў няздольны загінаць язык назад, гэтак жа як і яго старэйшая сястра. Да іх вялікага засмучэння малодшая сястра магла гэта рабіць. Акрамя таго, іх бацькі былі здольныя загінаць язык назад, як і цётка з боку бацькі. А вось дзядзька з боку маці не мог. Састаўце радаслоўную гэтай сям’і і вызначыце тып наследавання здольнасці загінаць язык назад.

8*. Спадчынная форма цукровага дыябету абумоўлена рэцэсіўным аўтасомным генам. Абследаванне насельніцтва буйнога ізаляванага вострава паказала, што 1% людзей, якія пражываюць на гэтым востраве, пакутуюць на прыроджаны цукровы дыябет. Якую долю (%) сярод здаровага насельніцтва вострава складаюць гетэразіготныя носьбіты гэтага захворвання?