§ 38. Вывучэнне спадчыннасці і зменлівасці чалавека
*Папуляцыйна-статыстычны метад заснаваны на вывучэнні спадчынных прымет у чалавечых папуляцыях. Важнай умовай пры выкарыстанні гэтага метаду з'яўляецца дакладная статыстычная апрацоўка атрыманых даных. Папуляцыйна-статыстычны метад дазваляе вызначаць частату сустракаемасці ў папуляцыях пэўных генаў, генатыпаў і фенатыпаў, даследаваць заканамернасці мутацыйнага працэсу, выяўляць ролю генатыпаў і ўмоў асяроддзя ва ўзнікненні спадчынных захворванняў і інш.*