§ 48. Асноўныя доказы эвалюцыі

1. Што ўяўляюць сабой гамалагічныя органы? Аналагічныя? Прывядзіце прыклады. Пра што сведчыць наяўнасць у жывых арганізмаў гамалагічных органаў? Аналагічных?

2. Прывядзіце прыклады рудыментаў і атавізмаў у розных арганізмаў. У чым заключаюцца прынцыповыя адрозненні паміж рудыментамі і атавізмамі? Чаму і тыя, і другія з’яўляюцца доказамі эвалюцыі?

3. Што вывучае палеанталогія? Якое навуковае значэнне мае даследаванне выкапнёвых пераходных форм? Што ўяўляюць сабой філагенетычныя рады?

4. Сфармулюйце закон зародкавага падабенства. Чаму ён лічыцца адным з важнейшых абагульненняў, якія даказваюць эвалюцыю арганічнага свету?

5. Якія факты могуць разглядацца ў якасці малекулярна-генетычных доказаў эвалюцыйнага працэсу?

6*. Як вы думаеце, для чаго ў сучаснай навуцы можа выкарыстоўвацца метад параўнання амінакіслотнага саставу пэўных бялкоў (гемаглабіну, інсуліну і г. д.) і нуклеатыдных паслядоўнасцей адпаведных генаў у розных відаў жывых арганізмаў?

7*. У зародкаў млекакормячых на ранніх этапах развіцця фарміруюцца жабравыя шчыліны і жабравыя мяшкі. Аднак пасля яны пераўтвараюцца не ў жабры, а ў такія структуры, як слыхавыя трубы, міндаліны, вілачкавую залозу (тымус) і інш. Паспрабуйце растлумачыць дадзеныя факты з пункту гледжання эвалюцыйнай тэорыі.