§ 45. Сучасная прыродазнаўчанавуковая карціна свету

Пытаннi да параграфу

1. Што разумеюць пад навуковай карцінай свету?
2. Што называецца механічнай карцінай свету? На чым яна грунтуецца?
3. Пералічыце асноўныя паняцці і законы электрамагнітнай карціны свету. Калі яна ўзнікла?
4. Якія навуковыя адкрыцці пакладзены ў аснову квантава-палявой карціны свету?
5. Што з’яўляецца асноўным матэрыяльным аб’ектам у сучаснай фізічнай карціне свету?
6. Якія часціцы з’яўляюцца пераносчыкамі фундаментальных узаема­дзеянняў?
7. Якая колькасць фундаментальных часціц паводле сучасных уяўленняў?
8. Якая колькасць вядомых сёння элементарных часціц? Ядзер? Атамаў? Малекул?
9. У чым заключаецца сутнасць тэорыі вялікага аб’яднання? Супер­аб’яднання?
10. Якія агульнанавуковыя (філасофскія) прынцыпы былі сфармуляваны ў сучаснай фізічнай карціне свету?