Самае важнае ў раздзеле 7

Задания для самостоятельных исследований

1. Падрыхтуйце інтэрактыўную прэзентацыю (флаер, плакат, рэферат) аб дзейнасці выдатных фізікаў (А. Бекерэль, Э. Рэзерфард, Д. Чэдвік, М. Складоўская-Кюры, П. Кюры, Э. Фермі, В. Паўлі, Ф. Содзі, І. Курчатаў, П. Хігс). 

2. Падрыхтуйце рэфераты на тэмы: «Мас-спектраскапія і яе прымяненне», «Выкарыстанне радыеактыўных ізатопаў у прамысловасці», «Ужыванне гама-выпраменьвання ў медыцыне», «Ядзерная геахраналогія», «Метады лячэння і дыягностыкі з ужываннем іанізуючага выпраменьвання», «Паскаральнікі зараджаных часціц і іх прымяненне ў навуцы, медыцыне, вытворчасці», «Віды ядзерных энергетычных рэактараў».