§ 44-1. Фундаментальныя ўзаемадзеянні і класіфікацыя элементарных часціц (для дадатковага чытання)

Пытанні да параграфу

1.    Што апісвае стандартная мадэль элементарных часціц?
2.    Якія ўзаемадзеянні называюцца фундаментальнымі?
3.    Якія элементарныя часціцы лічацца фундаментальнымі?
4.    Пералічыце ўсе стабільныя элементарныя часціцы.
5.    Якія часціцы ўдзельнічаюць у моцным узаемадзеянні? Якія часціцы з'яўляюцца пераносчыкамі моцнага ўзаемадзеяння?
6.    Як называецца сучасная тэорыя моцнага ўзаемадзеяння?
7.    Колькі тыпаў кваркаў вядома ў цяперашні час?
8.    Якія часціцы складаюцца з кваркаў? Чым барыёны адрозніваюцца ад мезонаў?
9.    Якія часціцы называюцца лептонамі? У якім узаемадзеянні ўдзельнічаюць лептоны?
10. Якія часціцы называюцца адронамі?
11. Што маецца на ўвазе пад тэрмінам «абменнае ўзаемадзеянне»?
12.Сфармулюйце закон захавання лептоннага зараду. Прывядзіце прыклад яго прымянення.
13.Сфармулюйце закон захавання барыённага зараду. Прывядзіце прыклад яго прымянення.
14.Якія часціцы называюцца сапраўды элементарнымі?