§ 43. Іанізуючае выпраменьванне. Элементы дазіметрыі

Пытаннi да параграфу

1. Якое выпраменьванне называюць іанізуючым?
2. У чым праяўляецца біялагічнае ўздзеянне іанізуючага выпраменьвання на жывыя арганізмы?
3. Якое выпраменьванне мае найбольшую пранікальную здольнасць?
4. Да якіх наступстваў можа прывесці апраменьванне чалавека іанізуючым выпраменьваннем?
5. Што з’яўляецца асноўнымі натуральнымі крыніцамі іанізуючага выпраменьвання?
6. Чым займаецца дазіметрыя?
7. Дайце азначэнне паглынутай дозы выпраменьвання. Што з’яўляецца адзінкай вымярэння паглынутай дозы ў СІ?
8. Што такое эквівалентная доза? Што з’яўляецца адзінкай эквівалентнай дозы ў СІ?
9. Што такое эфектыўная доза? Што з’яўляецца адзінкай эфектыўнай дозы ў СІ?
10. Якія пазасістэмныя адзінкі выкарыстоўваюцца для вымярэння паглынутай і эквівалентнай доз?

11. Якія з натуральных унутраных крыніц іанізуючага выпраменьвання з’яўляюцца найбольш небяспечнымі? 
12. Якія органы чалавека з’яўляюцца найбольш адчувальнымі да паражэння іанізуючым выпраменьваннем?