§ 42. Рэакцыі ядзернага сінтэзу

Пытаннi да параграфу

1. Якія рэакцыі называюцца тэрмаядзернымі?
2. Як растлумачыць, што пры сінтэзе лёгкіх ядзер вылучаецца энергія?
3. Якія ўмовы ажыццяўлення ядзернай рэакцыі сінтэзу?
4. Як называюцца найбольш вядомыя ізатопы вадароду і як іх абазначаюць?
5. Параўнайце энергію, якая прыпадае на адзін нуклон пры тэрмаядзернай рэакцыі і ланцуговай ядзернай рэакцыі.
6. Абмяркуйце добрыя якасці і недахопы розных спосабаў атрымання энергіі: спальванне выкапнёвага гаручага, дзяленне ядра і ядзерны сінтэз.
7. Ці прымянімая формула Эйнштэйна а) да дзялення ядзер; б) да ядзернага сінтэзу; в) да ядзерных рэакцый?
8. Крыніцай электрамагнітнай энергіі, якая выпраменьваецца Сонцам і іншымі зоркамі, служыць тэрмаядзерны сінтэз. Якія ўмовы ў нетрах зорак робяць магчымым праходжанне тэрмаядзернага сінтэзу?