§ 38. Радыеактыўнасць
Практыкаванне 24
1. Ядро торыю ператварылася ў ядро радыю . Якую часціцу выпусціла ядро торыю?
2. Пакажыце, што самаадвольны распад немагчымы, паколькі ў гэтым выпадку парушаўся б закон захавання энергіі.
3. Пакажыце, што ядро нукліда берылію нестабільнае і можа распасціся на дзве α-часціцы.
4. Пры бамбардзіроўцы нукліда алюмінію α-часціцамі атрымліваецца радыеактыўны нуклід фосфару ядро якога затым распадаецца з вылучэннем пазітрона (). Запішыце ўраўненні абедзвюх рэакцый.
5. Ядро кіслароду зведвае β−-распад. Запішыце ўраўненне рэакцыі.
6. Ядро палонію зведвае α-распад. Запішыце ўраўненне рэакцыі.
7. Ці стабільнае ядро нукліда вугляроду адносна распаду на тры α-часціцы? Адказ абгрунтуйце.
8. Пры бамбардзіроўцы ядзер жалеза нейтронамі ўтвараецца -радыеактыўны нуклід марганца з масавым лікам А = 56. Запішыце ўраўненне рэакцыі атрымання штучнага марганца і рэакцыю -распаду, што адбываецца.
9. Пры бамбардзіроўцы ядзер нукліда азоту нейтронамі атрымліваюцца ядры нукліда вугляроду , якія аказваюцца -радыеактыўными. Запішыце ўраўненні абедзвюх рэакцый.
10. Якая часціца выклікае ядзерную рэакцыю , ?
11. Вызначыце ядро, з якога атрымаўся палоній пасля двух паслядоўных α-распадаў.
12. Вызначыце ядро, з якога атрымаўся свінец пасля васьмі α-распадаў і шасці -распадаў.